воскресенье, 14 апреля 2019 г.

Чаму «буксуе» лічбавая трансфармацыя?


Па даных даследавання ЕС, у найбліжэйшы час лічбавыя навыкі спатрэбяцца на 9 з 10 працоўных месцаў, але 169 мільёнаў еўрапейцаў ва ўзросце ад 16 да 74 гадоў (або 44 % ад агульнай колькасці) не маюць базавых лічбавых навыкаў. Чаму ў Беларусі «буксуе» лічбавізацыя адукацыі? Якой павінна быць школа ў лічбавую эпоху? Пра што трэба клапаціцца найперш — пра наяўнасць у навучальнай установе інтэрнэту на высокіх хуткасцях або пра гатоўнасць педагогаў працаваць з новымі тэхналогіямі? Якімі лічбавымі кампетэнцыямі павінны валодаць вучні і іх настаўнікі? Пра ўсё гэта разважалі ўдзельнікі ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Лічбавая трансфармацыя адукацыі DTЕ 2019». Мерапрыемства ўяўляе сабой міжнародную інтэлектуальную пляцоўку для свабоднага абмену ідэямі і вопытам у галіне адукацыі і сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Комментариев нет:

Отправить комментарий